І.І. Стаброўскі

Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі

Сёння у Слонімскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства ў гонар Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага (1870-1968).

Адразу выступіў Васіль Герасімчык, які падрабязна распавёў пра Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага і яго значэнне для захавання гістарычнай спадчыны Слонішчыны.

Затым выступіў Анатоль Тарас, які распавёў пра Таварыства аматараў гісторыі імя В.Ластоўскага, якое ў тым ліку выдала свае чарговыя «Запісы» (нумар 5) з артыкулам Васіля Герасімчыка пра І.І. Стаброўскага.

Пасля заканчэння сустрэчы ўсіх запрасілі наведаць залю музея, дзе адкрылі выставу ў гонар Іосіфа Стаброўскага.

Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі быў патрыётам свайго краю, археолагам, які праводзіў раскопкі на Слонімшчыне. Ён быў заснавальнікам музея, экспанаты для якога сабраў за ўласны кошт і падарыў іх гораду Слоніму. Да таго ж Стаброўскі быў палкоўнікам царскай арміі, удзельнічаў першай сусветнай вайне, па якой пакінуў фотаальбом «Крывавым следам», дзе занатаваў жудасны твар той вайны. Яго амаль векавое жыццё (памер на 99 годзе жыцця) было напоўнена шматлікімі цікавымі падзеямі.

Slonim - vystava u imia Stabrouskaga - 1Выступае Васіль Герасімчык

Slonim - vystava u imia Stabrouskaga - 2Пад час сустрэчы

Slonim - vystava u imia Stabrouskaga - 3Выступае Анатоль Тарас

Slonim - vystava u imia Stabrouskaga - 4Адкрыццё выставы

Slonim - vystava u imia Stabrouskaga - 5Заля ў імя І.І. Стаброўскага