Наша дзейнасць

Таямніцы старажытнага Заслаўя

Напрыканцы студзеня група аматараў беларускай гісторыі нанесла візіт у гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”, які прадстаўляе сабой сістэму аб’ектаў і ахоўных тэрыторый, аб’яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Старажытны горад у пойме ракі Свіслач з’яўляецца абавязковым пунктам наведвання для тых, хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны.

00 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Станцыя “Беларусь” (а менавіта так называецца чыгуначны прыпынак у Заслаўі) атрымала сваю назву дзякуючы таму, што ў тутэйшых ваколіцах некалі праходзіла так званая “рыжская” мяжа, якая падзяляла краіну на дзве часткі – Заходнюю Беларусь (якая ў перыяд 1921-1939 гг. была ў складзе Польшчы) і Ўсходнюю Беларусь (у складзе БССР). Мясцовая чыгуначная станцыя была апошнім буйным транспартным вузлом на тэрыторыі тагачаснай савецкай Беларусі.

01 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Упершыню Заслаўе згадваецца ў летапісах пад 1127 годам. Хоць на той момант гэта быў ужо досыць развіты горад, цэнтр удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 год.

02 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

У параўнанні з мітуслівым Мінскам жыццё ў Заслаўі значна больш запаволенае і рахманае. Большасць жыхароў рэдка задумваецца аб гістарычнай значнасці сваёй малой радзімы ў працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Але заслаўчанам насамрэч ёсць, чым ганарыцца. Яшчэ не было Мінска і Навагрудка, ды многіх іншых нашых гістарычных паселішчаў, а тут, у краі крывічоў, сярод маляўнічых лясоў, рэк і пагоркаў, ужо стаяў горад.

03 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Як вядома, сваю назву старажытны Ізяслаўль (ён жа Жаслаўль і Заслаў) атрымаў у гонар Ізяслава, сына беларускай княжны Рагнеды і ўнука полацкага князя Рагвалода. Бацька Ізяслава – кіеўскі князь Уладзімір (пафасна празваны “Чырвоным Сонейкам”) – быў кананізаваны праваслаўнай царквой за распаўсюд хрысціянства, нягледзячы на тое, што ў рэчаіснасці з’яўляўся асобай абсалютна амаральнай і злачыннай. На шчасце, помнікі ў Заслаўі прысвечаны не юрліваму Ўладзіміру, а Ізяславу і Рагнедзе.

04 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

І хоць ня­ма ў Заслаўі шы­коў­ных магнац­кіх рэ­зі­дэн­цый, але ж ёсць мі­лы і ўтуль­ны на­ват сва­ёю наз­ваю «За­мэ­чак» — пер­шае па­се­лі­шча Х ста­год­дзя, дзе ка­лісь­ці жы­ла княж­на Раг­не­да (Га­рыс­ла­ва ў за­муж­жы за кня­зем Ула­дзі­мі­рам і Анас­та­сія ў ма­наст­ве.) Да­рэ­чы, ёсць мер­ка­ван­не, што аб гэ­тым эпі­зо­дзе жыц­ця не­па­кор­най дач­кі Раг­ва­ло­да на­гад­вае наз­ва рэч­кі Чар­ні­цы, якая ця­чэ ка­ля га­ра­дзі­шча.

05 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

06 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Апроч не­вы­со­кіх уз­гор­каў «За­мэч­ка», ёсць у За­слаўі і больш ма­гут­ныя зам­ка­выя ва­лы. Яны ўзвыш­аюц­ца ў цэнт­ры го­ра­да. Тут у XVІ—XVІІ стст. на мес­цы ўма­ца­ван­няў кан­ца XІ ста­год­дзя, маг­на­та­мі Гля­бо­ві­ча­мі быў па­бу­да­ва­ны бас­ты­ён­ны за­мак. Там жа Ян Гля­бо­віч, які за­сна­ваў у го­ра­дзе пра­тэ­станц­кую аб­шчы­ну, па­бу­да­ваў каль­він­скі збор. Паз­ней ён быў пе­ра­асве­ча­ны ў ка­та­ліц­кі храм у го­нар Свя­то­га Мі­ха­і­ла-ар­хан­ге­ла. Ця­пер бы­лы збор — пра­ва­слаў­ная царк­ва Прэ­аб­ра­жэн­ня Гас­под­ня­га, дзве­ры якой і сён­ня ад­чы­не­ны для вер­ні­каў і эк­скур­сан­таў.

07 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Яшчэ адзін за­слаў­скі храм — кас­цёл Найсвяцейшай Дзе­вы Ма­рыі, па­бу­да­ва­ны ў XVІІІ ста­год­дзі, — так­са­ма дзей­ні­чае і ахвотна пры­мае на­вед­валь­ні­каў.

08 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

У го­ра­дзе абавязкова вар­та за­зір­нуць у края­знаў­чы му­зей. І не проста за­зір­нуць, а дас­ка­на­ла азнаёміцца з экспазіцыямі, бо тут ёсць шмат пры­ваб­на­га не толькі для беларусаў, але і для гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Супрацоўнікі музейнага комплексу, якія фактычна працуюць на энтузіязме, заўсёды рады падзяліцца грунтоўнымі ведамі ў галіне краязнаўства і айчыннай гісторыі.

09 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Побач з уваходам у музей знаходзіцца шэраг дэкаратыўных металічных крэслаў, якія сваім арыгінальным дызайнам упрыгожваюць тэрыторыю.

10 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

У самім музеі маецца невялікая габеленавая зала, дзе можна пабачыць экспанаты, ство­ра­ныя бе­ла­рус­кі­мі мас­та­ка­мі па­вод­ле ма­ты­ваў по­лац­кай і за­слаў­скай гіс­то­рыі.

11 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

12 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

На другім паверсе будынка размяшчаецца ці­ка­вая экс­па­зі­цыя му­зыч­ных ін­стру­мен­таў з роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі. Скрып­кі, гар­мо­ні­кі, буб­ны, цымбалы мож­на не толь­кі ўба­чыць, але і пачуць — праў­да, толь­кі ў за­пі­се.

13 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

У пэўным сэнсе ўнікальным з’яўляецца дзіцячы музей міфалогіі і лесу, які знаходзіцца – адпаведна свайму профілю – наўпрост на лясной палянцы.

14 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Тут можна пабачыць цудоўныя ўзоры самабытнай беларускай выцінанкі. Як, напрыклад, вось гэты – з выявай дачок вужовага караля.

15 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Беларуская міфалогія – гэта вялікі скарб нашай духоўнай спадчыны, істотная частка традыцыйнай нацыянальнай культуры. Яе багацце, разнастайнасць і набліжанасць да рэчаіснасці моцна ўражваюць не толькі дзяцей, але і дарослых.

16 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

17 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Пра асаблівасці побыту нашых продкаў можна даведацца ў этнаграфічным музеі “Млын”, які размясціўся побач з чыгуначным вакзалам і з’яўляецца, так бы мовіць, скансенам у мініяцюры. Пабудовы пачатку ХХ стагоддзя прадстаўляюць штодзённае местачковае жыццё нашых дзядоў і прадзедаў.

18 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja19 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Дарэчы, паравы млын у Заслаўі – унікальны помнік мукамольнай вытворчасці. Ён пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага жыхара горада Мяхедка-Савіцкага. Спачатку млын працаваў ад моцы паравога рухавіка, так званага лакамабіля, кацёл якога паліўся дровамі. У 30-я гады лакамабіль быў заменены больш эфектыўным аднапоршневым дызельным рухавіком, вырабленым на польскім заводзе «Perkun», а ў 50-я і ўвогуле ўстаноўлены электрарухавік.

Апрача млына, кузні і свірана, можна агледзець і так званую “Хату завозніка” (свое­асаб­лі­выя «апарт­амен­ты» для тых, хто пры­во­зіў зер­не на па­мол), дзе ад­ноў­ле­ны ся­лян­скі по­быт па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

20 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

21 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Адмысловая атмасфера Заслаўя і незвычайны шлейф ягонага гістарычнага мінулага нікога не пакідаюць абыякавымі і фарміруюць памкненне яшчэ не аднойчы туды вярнуцца.

22 - Tajamnicy starazhytnaga Zaslauja

Ірына Шумская, фота аўтаркі

1 Comment

  1. Ігар Мельнікаў

    Напісана выдатна! Але бачна. што пісала дзяўчына. Ні слова пра музей-ДАК, які побач Музея леса. А варта. Ну і пра памежную вандроўку варта было б дадаць

Leave a Reply

Theme by Anders Norén