6 лютага ў чытальнай залі сталічнай бібліятэкі ім. Л. Талстога адбыўся арганізацыйны сход Мінскага гарадскога Таварыства аматараў гісторыі ім. В. Ластоўскага, удзел у якім узялі больш за тры дзясяткі асоб. Сярод прысутных былі гісторыкі і краязнаўцы, філосафы і культуролагі, пісьменнікі і журналісты, а таксама грамадскія актывісты.

1 - Shod tavarystva amatarau

За мінулы год у межах дзейнасці Таварыства была праведзена канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Бітвы пад Оршай, надрукаваны тэматычны альманах “Запісы Таварыства аматараў гісторыі” і шэраг іншых выданняў, усталяваныя кантакты з мясцовымі краязнаўцамі падчас азнаямленчых паездак па рэгіёнах, створаны адмысловы сайт і старонкі ў сацыяльных сетках, падрыхтаваныя дакументы для рэгістрацыі Таварыства ў якасці грамадскага аб’яднання.

2 - Shod tavarystva amatarau

Падчас пасяджэння былі аднагалосна пераабраныя чальцы Праўлення Таварыства, у тым ліку: старшыня – прафесар Георгій Штыхаў, намеснік старшыні – прафесар Анатоль Тарас, сакратар – прафесар Ірына Шумская, рэвізор – Алег Шагулін.

3 - Shod tavarystva amatarau

У бліжэйшых планах Таварыства – урачыстая цырымонія ўручэння прэміі ім. В. Ластоўскага, якая запланавана на канец лютага, выданне новых кніг, актывізацыя супрацоўніцтва паміж краязнаўцамі, пашырэнне арэалу асветніцкай працы.

4 - Shod tavarystva amatarau

На сустрэчы панавала цёплая, таварыская атмасфера, і адбываўся канструктыўны дыялог паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў тых, хто сур’ёзна цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю.

5 - Shod tavarystva amatarau

6 - Shod tavarystva amatarau