22 лістапада Таварыствам аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага была арганізавана сустрэча пісьменніка Анатоля Тараса з жыхарамі горада Стоўбцы.

Падчас сустрэчы размова ішла не толькі пра творчасць пісьменніка.

1 - Stoubcy. Taras 22.11.15

Анатоль Тарас прэзентаваў кнігу Сяргея Пясецкага «Запісы салдата Чырвонай Арміі». Сяргей Пясецкі (1901—1964), знакаміты польскі пісьменнік беларускага паходжання. Кніга упершыню выдадзеная ў Лондоне ў 1948 годзе, яна  ўяўляе сабой злую сатыру на сталінскую ідэалогію і прапаганду, на савецкі лад жыцця і на Чырвоную армію канца 1930-х — пачатку 1940-х гадоў.

2 - Stoubcy. Taras 22.11.15

Таксама ў рамках сустрэчы прайшло абмеркаванне далейшых планаў па дзейнасці мясцовых актывістаў і жыхароў па захаванню брукаванкі, каля горада Стоўбцы.

3 - Stoubcy. Taras 22.11.15

А яшчэ было вырашына распачаць больш актыўную кампанію аб стварэнні музэя ў гэтых мясцінах.

Адначасова вызначылі стварыць іншы праект, аб вяртанні вуліцам горада іх старажытных назоваў.

«Захаванне і развіццё сваёй мясцовай гісторыі, першастная задача ўсіх жыхароў горада», — гаворыць Анатоль Тарас.

Сустрэча прайшла ў прыязнай і цёплай атмасферы. Прыхільнікі творчасці Анатоля Тараса змаглі атрымаць аўтографы аўтара.

4 - Stoubcy. Taras 22.11.15

5 - Stoubcy. Taras 22.11.15