Сёння намаганнямі Таварыства аматараў імя В. Ластоўскага і мясцовымі жыхарамі адбыўся суботнік па высадцы дрэваў каля  брукавнкі, якая знаходзіцца паміж  горадам Стоўбцы і вёскай Новы Свержань.   У суботні сонечны восеньскі дзень была праведзеная праца па ўпарадкаванню стаўбцоўскай брукаванкі. Удзельнікі дадзенага мерапрыемства правялі плённую працу па прыбіранню прылеглай да брукаванкі тэрыторыі, а таксама высадкі дрэваў.

2 - Stoubcy, subotnik 31-10

У выніку суботніка было высажана больш чым 50 дрэваў. Сярод іх былі і дубкі, і ліпы, і клёны. Актывісты спадзяюцца, што праз некалькі гадоў усе змогуць пабачыць сапраўды прыгожую алею з гэтых цудоўных дрэваў.

3 - Stoubcy, subotnik 31-10

«Такія суботнікі гэта не проста карысная праца, а тая дзейнасць, якая можа аб’ядноўваць розныя групы насельніцтва нашых гарадоў», — гаворыць Віктар Яўмененка. — «Намі, сябрамі Таварыства аматараў гісторыі, і надалей будзе  працягнута праца па захаванню і ўпарадкаванню нашых гістарычных помнікаў «.

4 - Stoubcy, subotnik 31-10

5 - Stoubcy, subotnik 31-10