04.12.2014

Слуцкі камедыхаўз 1

 Ў 1751 годзе ў Слуцку з»явіўся прафесійны тэатр. Заснаваў яго слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл. Гэта быў адзін з першых прафесійных тэатраў на тэрыторыі Беларусі.

З боку мецэната ён меў значную фінансавую падтрымку. Тут працавалі мясцовыя і замежныя акцёры і музыканты, рэпертуар быў скіраваны на еўрапейскія ўзоры. І каб не заўчасная смерць слуцкага князя, у сувязі з чым гісторыя першага слуцкага тэатра скончылася, магчыма, закладзеная ім традыцыя ў выпадку больш доўгага існавання прывяла б да ператварэння нашага горада ў адзін з тэатральных цэнтраў краіны.

Нельга сказаць, што жыхары горада і края не былі знаёмы з тэатральным мастацтвам раней. Увогуле пачатак гэтага мастацтва сягае ў язычніцкія часы, дзе тэатральныя дзеянні з»яўляліся элементам язычніцкіх культаў. У славян удзельнікі такіх дзеянняў называліся скамарохамі. У часы пашырэння хрысціянства скамарохі не карысталіся павагай духавенства. Іх музыка і пляскі ператвараліся ў элемент народнай культуры. З часам узнік від народнага лялечнага тэатра – батлейка, рэпертуар якога ўжо складаўся пераважна з сюжэтаў на царкоўныя матывы.

Моцныя тэатральныя традыцыі былі закладзены ў Старажытных Грэцыі і Рыме. У краінах Заходняй Еўропы, якія з эпохі Рэнесансу актыўна выкарыстоўвалі дасягненні антычнай культуры, пачаў развівацца і прафесійны тэатр. З часам гэты від мастацтва ў выніку культурных кантактаў з Захадам з»явіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Гісторыя тэатральнага мастацтва ў Слуцку пачынаецца з арганізацыі школьных тэатраў. У 1686 годзе быў арганізаваны тэатр у кальвінскай гімназіі. З 1715 па 1756 год дзейнічаў школьны тэатр пры Слуцкай іезуіцкай калегіі.

Аднак першы прафесійны тэатр у Слуцку быў заснаваны па ініцыятыве князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1751 годзе. Увогуле XVIII стагоддзе – гэта перыяд росквіту ў культуры і мастацтве стылю барока, эстэтыка якога патрабавала пышнасці, эфектнасці, незвычайнасці, пастановачнасці. Магнатэрыя і на жыццё глядзела як на суцэльны спектакль. У сапраўдныя тэатральныя дзеянні ператвараліся розныя жыццёвыя падзеі: сустрэчы гасцей і баляванне, нараджэнне, вяселле, зборы на паляванне і вайсковая выправа, нават пахаванне. Таму тэатр становіцца амаль галоўным відам мастацтва свайго часу.

У Слуцку для пастановак па загадзе князя ў 1751 годзе прыстасавалі манеж – будынак, які, па словах самога князя, даўжынёй і вышынёй быў роўны з вялікім касцёлам. Крыху пазней пачалі выкарыстоўваць памяшканне збройнай палаты, што знаходзілася ў замку.

У 1752 годзе пад тэатр перабудавалі «судны дом», які стаяў у Старым горадзе за бернардзінскім касцёлам. Спектаклі тут ішлі да 1756 года.

Слуцкі камедыхаўз 2
У 1758–59 гады замест гэтага будынка, які разабралі, на тым жа месцы быў ўзведзены новы «дом для оперы і камедыі» – камедыхаўз. Пабудавалі яго з чэсаных брусоў, накрылі гонтавым дахам. Аб»ём тэатра складаўся з двух частак: неглыбокай сцэны, з месцам для аркестра перад ёй і ступенчатага партэра, вакол якога другім ярусам ішоў балкон. Там жа было і месца для хора. Сцены вышэй за балкон праразаліся 36-цю вокнамі з каляровым шклом. З балкона быў зроблены выхад на галерэю, што звонку апаясвала ўвесь будынак па перыметры і мела прыступкі на падворак. За сцэнай меліся два пакоі з печкамі для артыстаў.

Звонку камедыхаўз меў характар камерны, яго дэкарыроўка была даволі сціплай. Вядома, што балюстрада галерэі галоўнага фасада была размалявана.

Больш увагі надавалася аздабленню інтэр»ера: столь была абабіта палатном і расфарбавана, роспіс упрыгожваў дзверы і рамы. На сценах глядзельнай залы віселі люстэркі. Сама зала асвятлялася дзевяццю шклянымі люстрамі. Для простых гледачоў меліся абабітыя каляровым сукном лаўкі, а для знатных – адмысловыя ложы, упрыгожаныя галунамі, бахрамой і тасьмой.

Па баках тэатральнага будынка сіметрычна размяшчаліся два аднолькавыя дамы для акцёраў – «афіцыны». Камедыхаўз і афіцыны разам складалі адзіны архітэктурны ансамбль. Увесь комплекс фронтам быў павернуты да вуліцы.

Пры тэатры з 1753 года дзейнічала балетная школа, дзе вучыліся будучыя артысты з ліку дзяцей слуцкіх мяшчан. Па ўспамінах сучаснікаў, самыя лепшыя выступленні слуцкага балета адбыліся ў снежні 1759 года.

З 1753 па 1758 год дзейнічаў тэатр марыянетак. Паказы суправаджаў прыдворны аркестр (капэла), у склад якога ўваходзілі пераважна замежныя музыканты. Для капэлы таксама рыхтаваліся музыканты з ліку гарадскіх і вясковых жыхароў у спецыяльна створанай музычнай школе.

Слуцкі камедыхаўз 3
«Гмах вялікі, як для операў, гэтак і для камедыяў, – так пісаў пра свой бельскі тэатр князь Геранім Фларыян Радзівіл, – другі, яшчэ лепшы, ёсць у Слуцку, дзе оперы і камедыі ўпраўляю я з пахвалою, пацяшэннем ды ўсялякаю выгодаю як для актораў, так і для панства і спектатараў».

Афармленнем сцэны і дэкарацыямі займаліся замежны мастак Іаган Фрыдрых Дзіц і прыгонны радзівілаўскі мастак Стэфан Цыбульскі. Дакументы таксама захавалі спіс рэпертуару слуцкага тэатра. Вядомы многія прозвішчы і імёны акцёраў і музыкантаў. У масавых сцэнах, акрамя іх, прымалі ўдзел салдаты слуцкага гарнізона.

З-за таго, што Геранім Фларыян быў вялікім педантам і паклоннікам прускай муштры, то і ў тэатральным жыцці, і на сцэне вітаў дух прускай казармы.

Пасля смерці Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1760 годзе новы ўладальнік горада князь Мікалай Караль Радзівіл Слуцкі тэатр закрыў. У маі таго ж года акцёры, музыканты, дэкарацыі і іншыя тэатральныя атрыбуты былі адпраўлены ў Нясвіж. З часам не стала і тэатральнага будынка – камедыхаўза.

Аўтар: Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур»ер»

 

Слуцкий камедихауз

В 1751 году в Слуцке появился профессиональный театр. Основал его слуцкий князь Иероним Флориан Радзивилл. Это был один из первых профессиональных театров на территории Беларуси.

Слуцкі камедыхаўз 4
Со стороны мецената он имел значительную финансовую поддержку. Здесь работали местные и иностранные актёры и музыканты, репертуар был ориентирован на европейские образцы. И если бы не преждевременная смерть слуцкого князя, в связи с чем история первого слуцкого театра закончилась, возможно, заложенная им традиция в случае более длительного существования привела бы к превращению нашего города в один из театральных центров страны.

Нельзя сказать, что жители города и края не были знакомы с театральным искусством раньше. Вообще начало этого творчества уходит в языческие времена, когда театральное действо являлось элементом языческого обряда. У славян участники таких действий назывались скоморохами. Во времена расширения христианства скоморохи не пользовались уважением духовенства. Их музыка и пляски превратились в элементы народной культуры. Со временем возник вид народного кукольного театра – вертеп, репертуар которого преимущественно состоял уже из сюжетов на церковные мотивы.

Сильные театральные традиции были заложены в Древних Греции и Риме. В странах Западной Европы, которые с эпохи Ренессанса активно использовали достижения античной культуры, начал развиваться и профессиональный театр. Со временем этот вид искусства в результате культурных контактов с Западом появился в странах Центральной и Восточной Европы.

История театрального искусства в Слуцке начинается с организации школьных театров. В 1686 году был организован театр в кальвинистской гимназии. С 1715 по 1756 год действовал школьный театр при Слуцкой иезуитской коллегии.

Однако первый профессиональный театр в Слуцке был основан по инициативе князя Иеронима Флориана Радзивилла в 1751 году. Вообще XVIII в век – это период расцвета в культуре и искусстве стиля барокко, эстетика которого требовала великолепия, эффектности, необычности, постановочности. Магнатерия и на жизнь смотрела как на цельный спектакль. В настоящие театральные действия превращались различные жизненные события: встречи гостей и пиршество, рождение, свадьба, сборы на охоту и военная выправка, даже похороны. Поэтому театр стал почти главным видом искусства своего времени. Слуцкі камедыхаўз 5
В Слуцке для постановок по приказу князя в 1751 году приспособили манеж – здание, которое, по словам самого князя, по длине и высоте было равно большому храму. Чуть позже начали использовать помещение вооружённой палаты, которая находилась в замке.

В 1752 году под театр перестроили «судный дом», который стоял в Старом городе за бернардинским костёлом. Спектакли здесь шли до 1756 года.

В 1758–59 годы вместо этого здания, которое разобрали, на том же месте был возведён новый «дом для оперы и комедии» – камедихауз. Построили его из тёсанного бруса, накрыли гонтовой крышей. Объем театра состоял из двух частей: неглубокой сцены, с местом для оркестра перед ней и ступенчатого партера, вокруг которого вторым ярусом шёл балкон. Там же было и место для хора. Стены выше балкона прорезаны 36-ю окнами с цветным стеклом. С балкона был сделан выход на галереи, что снаружи опоясывают все здание по периметру и имеют лестницу во двор. За сценой имелись две комнаты с печками для артистов.

Снаружи камедихауз имел характер камерного, его декорировка была довольно скромной. Известно, что балюстрада галереи главного фасада была расписана.

Больше внимания уделялось отделке интерьера: потолок был обшит полотном и расписан, роспись украшала двери и рамы. На стенах зрительного зала висели зеркала. Сам зал освещался девятью стеклянными люстрами. Для простых зрителей имелись обшитые цветным сукном скамьи, а для знатных – специальные ложи, украшенные галунами, бахромой и тесьмой.

По бокам театрального здания симметрично располагались два одинаковых дома для актёров – «официны». Камедихаус и официны вместе составляли единый архитектурный ансамбль. Весь комплекс фронтом был обращён к улице.

При театре с 1753 года действовала балетная школа, где учились будущие артисты из числа детей слуцких мещан. По воспоминаниям современников, самые лучшие выступления Слуцкого балета состоялись в декабре 1759 года.

С 1753 по 1758 год действовал театр марионеток. Показы сопровождал придворный оркестр (капелла), в состав которого входили преимущественно зарубежные музыканты. Для капеллы также готовились музыканты из числа городских и сельских жителей в специально созданной музыкальной школе.

«Огромный, как для оперы, так и для комедий, – так писал о своём бельском театре князь Иероним Флориан Радзивилл, – второй, ещё лучше, есть в Слуцке, где оперы и комедии ставлю я с хвалою, утешением и всяческими благами как для актёров, так и для дворянства и спектаторов».

Оформлением сцены и декорациями занимались иностранный художник Иоганн Фридрих Диц и крепостной радзивилловский художник Стефан Цыбульский. Документы также сохранили список репертуара Слуцкого театра. Известны многие фамилии и имена актёров и музыкантов. В массовых сценах, кроме них, принимали участие солдаты Слуцкого гарнизона. Слуцкі камедыхаўз 6
Из-за того, что Иероним Флориан был большим педантом и поклонникам прусской муштры, то и в театральной жизни, и на сцене приветствовал дух прусской казармы.

После смерти Иеронима Флориана Радзивилла в 1760 году новый владелец города князь Николай Кароль Радзивилл Слуцкий театр закрыл. В мае того же года актёры, музыканты, декорации и другие театральные атрибуты были отправлены в Несвиж. Со временем не стало и театрального здания – камедихауза.

Автор: Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод: Владимир ХВОРОВ, http://nasledie-sluck.by/