Прэмія імя Вацлава Ластоўскага

У 2007 годзе ў Беларусі была заснавана прэмія імя Вацлава Ластоўскага, скіраваная на заахвочванне беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ. Аднак з улікам няўхільнага працэсу русіфікацыі і таго факту, што цалкам беларускамоўных педагогаў у Беларусі засталося зусім няшмат, уручэнне прэміі міжволі спынілася.

Напярэдадні 130-гадовага юбілею Вацлава Ластоўскага, чальцамі аргкамітэта Мінскага гарадскога таварыства аматараў гісторыі было прынята рашэнне адрадзіць гэтую ініцыятыву і пашырыць абшар намінантаў. Такім чынам, цяпер дадзенай прэміяй будуць адзначацца асобы, якія зрабілі значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Гэта могуць быць гісторыкі і краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, літаратары і журналісты, грамадскія актывісты.

Працэдура разгляду суіскальнікаў і ўзнагароджання лаўрэата праводзіцца арганізацыйным камітэтам у наступным складзе:

— доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў;
— доктар навук па інфармацыйных тэхналогіях, прафесар Анатоль Тарас;
— кандыдат культуралогіі, прафесар Ірына Шумская;
— магістр эканомікі Віктар Яўмененка;
— грамадскі дзеяч Алег Шагулін.

Лаўрэат прэміі імя В. Ластоўскага атрымае адмысловы дыплом і каштоўны падарунак. Уручэнне прэміі адбываецца на ўрачыстым сходзе напачатку года.

Лаўрэатам прэміі за 2013 год стаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі  і культуры Антон Астаповіч.

Astapovich

Па выніках 2014 года лаўрэатам прэміі імя В. Ластоўскага стаў гісторык Ігар Мельнікаў

Mielnikau - laureat

Theme by Anders Norén