Разьбяр з Мядзельшчыны Юрась Камандзірчык працягвае працу па крыжу ў памяць Вацлаву Ластоўскаму, усталяванне якога плануецца ў гэтым годзе на Дзень Герояў — 27 лістапада.

Крыж выкананы цалкам з дуба, распісаны па-мастацку аформленай разьбой. Тут будуць выявы Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста і іншыя элементы.

Неабыякавыя грамадзянне да асобы Вацлава Ластоўскага могуць уносіць свае ахвяраваньні на выраб крыжа — помніка. Прозвішчы тых хто ўнясе значныя ахвяраваньні будуць напісаны на адмысловай шыльдзе, якая будзе замацавана на аснове крыжа. Кантакты для ахвярадаўцаў: +375-29-355-88-90 (Віктар), yevmen@gmail.com

На сённяшні дзень крыж выглядае так:

11 - Kryzh Lastouskamu

12 - Kryzh Lastouskamu

13 - Kryzh Lastouskamu

14 - Kryzh Lastouskamu