ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 1Мы часта ўсхваляем замежныя краіны, гарады на пабярэжжах, куды прыязджаем раз у год у час водпуску ўсяго на нейкі тыдзень. А наколькі добра мы ведаем свой родны край? Што ёсць у нас цікавага? Наша пакаленне, на вялікі жаль, не вывучала падрабязна гісторыю Беларусі. Асабіста мяне гісторыя нашай краіны захапіла пасля таго, як я ўпершыню пабывала ў Полацку. Дакрануцца да глыбіні вякоў, адчуць подых 12-га стагоддзя падалося чымсьці фантастычным. Зацікавілі лёсы тых, хто кіраваў Полацкім княствам. Колькі крыві пралівалася на беларускіх землях! А колькі слаўных імён пайшло менавіта адсюль. Ды і значных гістарычных падзей адбывалася на нашых тэрыторыях шмат.

ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 2І вось я зноў у гістарычных мясцінах, праўда, ужо ў іншых, але таксама на нашай беларускай зямлі. Нядаўна невялікая дэлегацыя супрацоўнікаў рэдакцыі пабывала ў Астраўцы – гарадку, падобнаму на Беразіно па памерах і колькасці насельніцтва. ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 3Па-першае, цікавіліся вопытам работы калег. Па-другое, тут будуецца першая Беларуская атамная электрастанцыя – падзея для краіны надзвычайная. І, па-трэцяе, хацелася больш даведацца пра Беларусь, пабачыць яе куточак на мяжы з Літвою. Так, у 4 кіламетрах ад Астраўца знаходзіцца станцыя Гудагай – прапускны пункт, апошні прыпынак перад суседняй з намі краінай.

КРЭВА

Першы гістарычны помнік на нашым маршруце – помнік ваеннай архітэктуры ХIV стагоддзя Крэўскі замак. Будаваўся ён на балоце як крэпасць на мяжы Вялікага княства Літоўскага для абароны яго насельніцтва ад крыжаносцаў. Праўда, на сённяшні дзень назваць тыя разваліны замкам цяжка, а без фотаздымкаў і малюнкаў цяжка дакладна ўявіць, якім ён быў раней. Можна толькі меркаваць аб таўшчыні каменных сцен, якая дасягае 2,5-3 метраў. Замак не раз асаджалі і значна пашкодзілі татары ў 1503-1506 гадах. Затым ён страціў сваё абароннае значэнне. Пачалося яго разбурэнне, якое давяршылася ў гады першай сусветнай вайны. Шкада, канечне, бо звязаны ён з пэўнымі гістарычнымі падзеямі. У 1382 годзе ў падзямеллі цэнтральнай башні па загаду князя Ягайлы задушылі яго дзядзьку – князя Кейстута, асноўнага прэтэндэнта на влікакняжаскі прэстол. Сыну Кейстута – Вітаўту ўдалося ўцячы, пераапрануўшыся ў жаночую сукенку. Нагадаю, што менавіта Вітаўт лічыцца адным з самых вядомых і магутных уладароў буйнейшай еўрапейскай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. У 1385 годзе ў Крэўскім замку распрацоўваліся ўмовы  аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы пад уладай Ягайлы – Крэўская унія, адпаведна з якой літоўскі вялікі князь Ягайла, уступіўшы ў шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, прымае каталіцтва і становіцца польскім каралём.

У другой палове 16-га стагоддзя тут жыў беглы рускі князь Андрэй Курбскі.

АСТРАВЕЦ

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Астравец упамінаецца ў 1468 годзе. Але не будзем гаварыць пра далёкае мінулае. Пагаворым пра дзень сённяшні.ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 4

На Астравецкай пляцоўцы будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя. 9 жніўня 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам, у якой прыняў удзел Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка. Летась у лістападзе тут прыступілі да бетаніравання фундаментаў аб’ектаў першага энергаблоку – АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў.ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 5 Дарэчы, лавушка расплаву (складанае тэхнічнае збудаванне, прызначанае для лакалізацыі расплаву і аховы навакольнага асяроддзя ў выпадку цяжкай аварыі), якая паступіла на пляцоўку будаўніцтва мінулай восенню, па вадзе прыбыла менавіта ў Беразіно, і ўжо адсюль на спецыяльным аўтатранспарце дастаўлялася ў Астравецкі раён. ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 6У сабраным выглядзе вышыня гэтай канструкцыі складае 14 метраў, дыяметр – 6,5 метра, маса – каля 750 тон. ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 7Вось таму і транспартавалася яна разабранай на 4 баржах.

Зараз на будаўніцтве атамнай станцыі задзейнічана каля 2 тысяч чалавек. Плануецца, што да канца года колькасць персаналу складзе 3,4 тысячы чалавек. Аб’ём работ у параўнанні з леташнім павялічыцца ў 6 разоў. Праект прадугледжвае ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блоку атамнай станцыі ў лістападзе 2018 года.

А цяпер непасрэдна пра ўражанне, якое пакінуў сам Астравец. Як ужо гаварылася вышэй, гарадок невялікі, але ў сувязі з будаўніцтвам АЭС хутка расце. Да свайго 540-годдзя ён набыў новае аблічча. Безумоўна, і Беразіно за апошні час вельмі змянілася ў лепшы бок. Аднак Астравец нам падаўся вельмі прыгожым, утульным і кампактным гарадком на беразе ракі Лоша, дзе, гуляючы па набярэжнай, вы абавязкова сустрэнеце амаль ручнога лебедзя. У цэнтральным скверы – каменныя скульптуры. Аб’явілі конкурс майстроў – іх вырабы і ўпрыгожылі горад. Зайздросны будынак “Белпошты” і вельмі зайздросны будынак ЗАГС з вялікай залай для рэгістрацыі шлюбу і не меншай – для першага пачастунку гасцей шампанскім, з утульнымі пакоямі жаніха і нявесты, дзе перад урачыстай цырымоніяй можна яшчэ раз кінуць на сябе позірк у люстэрка.

Шчыра кажучы, пазайздросцілі мы і рабочым кабінетам нашых калег, наяўнасці сучаснай камп’ютарнай тэхнікі, той суме датацыі, што выдзяляецца з бюджэту на выданне. Да ўсяго, рэдакцыя наогул хутка пераселіцца ў асобны будынак. А насупраць цяперашняга стаіць помнік славутаму вучонаму і дыпламату, першаму консулу Расіі ў Японіі Іосіфу Гашкевічу, які ў 1867-1872 гадах жыў у памесці Малі пад Астраўцом.

У цэнтры горада знаходзіцца касцёл святых Казьмы і Дзям’яна, пабудаваны ў 18-м стагоддзі. У канцы 19-га стагоддзя касцёл перабудоўвалі, але захавалі агульны стыль.

У горадзе ёсць яшчэ адзін касцёл – Адшукання Святога Крыжа, пабудаваны ў 1911 годзе.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што ўсюды пануюць чысціня і ўтульнасць, шмат зеляніны, кветак, невялічкіх хваёвых дрэўцаў. Фасады будынкаў з густам пафарбаваныя і аздобленыя. Бачна, што людзі ўмеюць цаніць прыгажосць і беражліва адносяцца яе.

ВАРНЯНЫ

ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 8Ёсць што паглядзець і на тэрыторыі раёна. Сучасны аграгарадок Варняны – яшчэ больш старажытнае пасяленне, чым Астравец. Першае пісьмовае ўпамінанне датуецца 1391 годам – уладанне вялікага князя літоўскага Ягайлы. З 1581 года – гэта рэзідэнцыя шляхетнага роду Абрамовічаў. Каб мець уяўленне пра каго ідзе размова, нагадаю Яна Абрамовіча — ваяводу Мінскага і Смаленскагга, выпускніка прэстыжнага на той час Падуанскага ўнівэрсітэта, брата той самай Барбары Радзівіл, пра якую большасць з нас, дзякуючы Аляксею Дудараву, чула як пра “чорную пані Нясвіжа”.

Адной са славутасцей Варнян з’яўляецца касцёл Святога Георгія (1767-1769 гадоў пабудовы) і вежа на “востраве” кахання, пабудаваная, як сведчыць надпіс, у пачатку 19-га стагоддзя. Трапіць на “востраў” можна па развадным мосце. Узабрацца ў пакой для маладажонаў у вежы па хісткай лесвіцы даволі складана, хаця і рамантычна. А каму не па сіле, можна пасядзець у альтанцы, што стаіць побач на воднай гладзі.

ГЕРВЯТЫ

Яшчэ адзін сучасны аграгарадок непадалёку ад Астраўца – Гервяты. ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 9Прыгожы, чысты, утульны. Ёсць тут і свая адметная “жамчужына” – касцёл Святой Тройцы, узведзены ў 1899-1903 гадах на месцы ранейшага драўлянага касцёла, 1526 года пабудовы. Гэта адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі – у вышыню дасягае 61 метра. І звонку, і ўнутры ўражвае сваёй веліччу. Вядома, што за сялом быў спецыяльна пабудаваны цагельны завод, дзе выраблялася высакаякасная цэгла для гэтага будынка. Для моцы раствору ў вапну, якую выраблялі з вапнавых камянёў з ракі Лоша, дабаўлялі яйкі. Чарапіцу на дах прывозілі з Германіі. Пры ўзвядзенні касцёлу былі ўлічаны ўсе правілы і каноны готыкі. Унутры шмат ікон і фігур святых, вялікі арган.

ПАДАРОЖЖА Ў СУЧАСНАЕ І МІНУЛАЕ 10Прыгожы не толькі сам касцёл, але і тэрыторыя вакол яго. Заварожваюць расліны, фігуры 12 апосталаў з Георгіем Перамоганосцам у цэнтры, ангелаў, крыжы. Кожная расліна – непаўторная.

***

Зразумела, за адзін дзень немагчыма дэталёва агледзець усе славутасці Астравецкага краю. Дарога няблізкая, ды і з калегамі хацелася пагаварыць. Але і ўбачанае, як гаворыцца, з большага, пакінула незабыўныя ўражанні, пасяліла ў сэрцы цягу да падобных падарожжаў па нашай цудоўнай Беларусі. Шчырая ўдзячнасць супрацоўнікам “Астравецкай праўды” на чале з галоўным рэдактарам Нінай Аляксееўнай Рыбік за цёплы прыём і змястоўную экскурсію.

Ніна ФЕДАРОВІЧ, краязнаўца, http://www.berezino.by/