За важкі ўнёсак у папулярызацыю гістарычных ведаў у беларускім грамадстве за 2016 год прэмію імя Вацлава Ластоўскага атрымаў Андрэй Радкоў.

Прэмія В.Ластоўскага за 2016 год - Андрэй РадкоўАндрэй  — гэта менавіта той чалавек, які знайшоў прадаўца «Статута ВКЛ», адшукаў шэраг іншых беларускіх нацыянальных рэліквій і зрабіў усё магчымае, каб яны вярнуліся ў беларускія музеі. Аказалася, Андрэй вярнуў не толькі гэтыя рэдкія кнігі, але больш за 150 іншых рэчаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць для беларускай нацыі. У планах Андрэя і надалей працаваць у накірунку пошуку і вяртання беларусам гісторыка-культурнай спадчыны.

Прэмія імя Вацлава Ластоўскага заснавана 4 гады таму. Прэмію штогод выдае Аргкамітэт па заснаванню Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага разам з Установай «Офіс развіцця эколага-краязнаўчых ініцыятыў» і Інстытутам беларускай гісторыі і культуры (г. Рыга). Лаўрэаты за мінулыя гады:

  • за 2013 год — Антон Астаповіч
  • за 2014 год — Ігар Мельнікаў
  • За 2015 год — Зміцер Шапавалаў