Сёлета сябрамі Таварыства аматараў гісторыі было ініцыявана стварэнне крыжа ў памяць Вацлаву Ластоўскаму, беларускаму гісторыку і  пісьменніку, 2-му Старшыні Рады міністраў БНР. Дапамагчы ў гэтым згадзіліся мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр з Мядзельшчыны Юрась Камандзірчык.

Усталяванне крыжа плануецца ў гэтым годзе на Дзень Герояў — 27 лістапада.

Крыж выкананы цалкам з дуба, распісаны па-мастацку аформленай разьбой. Тут будуць выявы Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста і іншыя элементы.

Неабыякавыя грамадзянне да асобы Вацлава Ластоўскага могуць уносіць свае ахвяраваньні на выраб крыжа — помніка. Прозвішчы тых хто ўнясе значныя ахвяраваньні будуць напісаны на адмысловай шыльдзе, якая будзе замацавана на аснове крыжа. Кантакты для ахвярадаўцаў: +375-29-355-88-90, yevmen@gmail.com

Ніжэй прыводзім фотасправаздачу аб стварэнні гэтага твору мастацтва:

Крыж В.Ластоўскаму - 2

1-kryzh v lastouskamu 02-11

2-kryzh v lastouskamu 02-11Алесь Цыркуноў за працай

3-kryzh v lastouskamu 02-11

4-kryzh v lastouskamu 02-11Юрась Камандзірчык

5-kryzh v lastouskamu 02-11

8 - Kryzh Lastouskamu

9 - Kryzh Lastouskamu

10 - Kryzh Lastouskamu