Zhlobin - 014 верасня сябры аргкамітэту Таварыства аматараў гісторыі ім. В. Ластоўскага і незалежнага Інстытута беларускай гісторыі і культуры здзейснілі падарожжа на Жлобіншчыну, у межах якога правялі сустрэчу з грамадскасцю ў мясцовай бібліятэцы, а таксама наведалі жлобінскі краязнаўчы музей і ягоны філіял – старажытную сядзібу ў вёсцы Чырвоны Бераг.

Жлобінская раённая цэнтральная бібліятэка рэгулярна абнаўляе свае фонды і паспяхова выконвае місію лакальнага асветніцкага асяродка. На гэты раз ва ўтульным памяшканні дадзенай установы культуры была арганізаваная сустрэча з пісьменнікамі Анатолем Тарасам і Ірынай Шумскай, на якую сабралося больш за паўсотні чалавек.

Zhlobin - 02Аўдыторыя складалася з навучэнцаў гімназій, краязнаўцаў і гісторыкаў, прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі і журналістаў.

Zhlobin - 03Культуролаг Ірына Шумская звярнула ўвагу прысутных на пытанні захавання гістарычнай спадчыны і адраджэння культурнай памяці, а таксама выказала некалькі парад адносна распрацоўкі стратэгіі регіянальнага маркетынгу.

Zhlobin - 04Аўтар шматлікіх кніг, прафесар Анатоль Тарас распавёў пра найбольш значныя этапы ў гісторыі Беларусі і падкрэсліў, што кожнаму чалавеку заўсёды найбольш камфортна жыць і працаваць на сваёй радзіме, а не на чужыне, таму варта шанаваць родную зямлю і быць патрыётам.

Zhlobin - 05Падчас мерапрыемства былі прэзентаваныя новыя выданні, прысвечаныя гістарычнай і краязнаўчай тэматыцы, прагучалі адказы на пытанні слухачоў.

Zhlobin - 06Апроч таго, удзельнікі паездкі завіталі ў краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з дзеючай экспазіцыяй. Дырэктар установы, Ніна Захараўна Шрэйтар, падзялілася развагамі пра меркаваныя перспектывы пашырэння музейнага комплексу, фонды якога налічваюць некалькі тысяч цікавых экпанатаў.

Zhlobin - 07Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема глыбіннага даследавання гісторыі рэгіёну і ўсталявання дакладнай даты заснавання горада Жлобіна, у якім жыве шмат душэўных і неабыякавых да развіцця сваёй малой радзімы людзей.

Zhlobin - 08У бліжэйшы час плануецца адчыніць філіял краязнаўчага музея ў вёсцы Чырвоны Бераг, што ў 20 км ад Жлобіна. Зараз у будынку надзвычай прыгожай сядзібы Гатоўскага (помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX ст.) працягваюцца рэстаўрацыйныя работы.

Zhlobin - 09