Сёння, 3 траўня 2015 году, сябры “Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага” ў трэці раз наведалі Стоўбцы.

Гэтым разам, асноўнай мэтай паездкі была падрыхтоўка рэпартажу пра мясцовага краязнаўца Алеся Гутоўскага для газеты “Новы час”. Алесь Гутоўскі — выдатны разьбяр па дрэве, фотамастак, які ўва ўласнай хаце стварае музейныя калекцыі. Апроч гэтага, актывісты правялі фотафіксацыю брукаванак пад Стоўбцамі і ў мястэчку Новы Свержань для новага праекту Таварыства, прысвечанага тэме захавання брукаванак, як важнай часткі гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Алесь Гутоўскі

Алесь Гутоўскі

Таксама разам з мясцовымі жыхарамі былі абмеркаваныя папярэднія вынікі правядзення “Кампаніі #brukavanka”. А пэўныя вынікі ўжо ёсць.

Мясцовыя ўлады адрэагавалі на грамадскую актыўнасць па абароне дарогі і заклікі спыніць высяканне дрэваў.

Камень на 70-я ўгодкі Дня перамогі

Камень на 70 угодкі Дня перамогі

Замест спілаванай алеі таполяў раённыя ўлады высадзілі новыя дрэвы, чаго і дамагаліся актывісты кампаніі разам з мясцовымі жыхарамі. Так, былі заўважаныя пасадкі вярбы (каля 40 дрэваў) і дубоў (каля 100 дрэваў), а таксама пры дарозе ўсталяваны помнік у гонар 70-годдзя з Дня перамогі. Цяпер асноўная ўвага “Кампаніі #brukavanka” будзе сканцэнтравана на захаванні ўласна самой брукаванкі і прыцягненню ўвагі да праблемы брукаванак наогул.

Новыя пасадкі дрэваў

Новыя пасадкі дрэваў

Рэшткі брукаванкі ў Новым Свержані

Рэшткі брукаванкі ў Новым Свержані

brukavanka_stoupcy_2

Працягласць брукаванкі пазначаная жоўтым колерам

Фота Святланы Носавай