Сёння, 1 сакавіка 2015 года, сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага і іх партнёры з Грамадзянскай ініцыятывы “Еўраперспектыва” і ГА “Экадом” наведалі горад Стоўбцы. Мэтай паездкі была сустрэча з мясцовымі актывістамі, якія бароняць брукаванку, што пралягае паміж Стоўбцамі і мястэчкам Новы Свержань.

2 - Stoubcy -

Азнаёміўшыся з праблемай на месцы, сябры Таварыства абмеркавалі сумесны план дзеянняў з мясцовымі жыхарамі дзеля абароны брукаванкі ад знішчэння. На дадзены момант у Стоўбцах ужо сабрана болей за 350 подпісаў  абарону гэтай брукаванкі, таксама сабрана болей за 50 подпісаў сярод сяброў Таварыства і іх партнёраў. Мясцовыя жыхары ўжо звярнуліся з адпаведнымі зваротамі да мясцовых уладаў, а краязнаўца Валеры Дранчук накіраваў зварот у Мінаблвыканкам.

3 - Stoubcy -

У бліжэйшы час сябрамі Таварыства аматараў гісторыі будуць пададзеныя звароты ў розныя дзяржаўныя ўстановы і міністэрствы.

4 - Stoubcy -

Усё гэта скіравана на тое, каб не толькі захаваць брукаванку, але і падкрэсліць яе важнае гістарычнае і турыстычнае значэнне для Стоўбцаў. Брукаванка захвалася ў добрым стане і яе знішчэнне стане вялікай стратай, бо яна мае вялікае значэнне як значны аб’ект матэрыяльнай культуры Беларусі.

«Шкада, што высілкі мясцовых жыхароў прыходзіцца скіроўваць на барацьбу за захаванне гістарычнай спадчыны, а не, напрыклад, на адбудову гістарычных помнікаў і мясцін,» — адзначыў Віктар Яўмененка, сябар Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага.

5 - Stoubcy -

1 - Stoubcy -