У Вільні прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці прадстаўнікоў заходнерускай ідэалогіі ў Беларусі.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 1
У апошнія пяць год на тэрыторыі нашай рэспублікі актывізавазавалі сваю дзейнасць адэпты заходнерускай пятай калонны. Пра тое, што гэта за з’ява і як ёй супрацьстаяць ішла гутарка на навукова-практычнай канферэнцыі “Выклікі рускага свету – крытыка тэорыі і практыкі заходнерусізму”, якая праходзіла 7-8 лістапада 2015 года ў Цэнтры даследавання Усходняй Еўропы (Літва). У мерапрыемстве прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Украіны, Канады і Літвы.
  Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 2
Адкрыў канферэнцыю вучоны сакратар Інстытуту беларускай гісторыі і культуры Анатоль Тарас, які ахарактаразаваў асноўныя гістарычныя міты, якімі карыстаюцца сучасныя адэпты заходнерусізму ў нашай краіне. Па меркаванню даследчыка, усе гэтыя міфалагемы бяруць пачатак з часоў Расійскай імперыі і пад уплывам сучаснай рэчаіснасці трансфармуюцца ў патрэбным для заходнерусаў накірунку.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 3
Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў распавёў прысутным аб тым, як даследчыкі і публіцысты заходнерускага накірунку інтэрпрэтуюць розныя этапы гісторыі Беларусі. Пік рэакцыі адэптаў імперскасці даводзіцца на гадавіны розных гістарычных падзей беларускай гісторыі.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 4Выступае гісторык Ігар Мельнікаў

Так, у 2012 годзе заходнерусы спрабавалі даказаць “айчынны” характар Вайны 1812 года, хоць насамрэч той канфлікт на землях былога Вялікага Княства Літоўскага хутчэй нагадваў грамадзянскую вайну, калі продкі беларусаў ліцьвіны вымушаны былі змагацца паміж сабой, знаходзячыся ў войску Напалеона і царскім войску Імперыі Раманавых. Паўстанне Кастуся Каліноўскага ў 2013 годзе заходнерусісты называлі “польскім”, а праз год “сумавалі” пра перамогу, якую Захад, нібыта скраў у Расійскай імперыі ў гады Першай Сусветнай вайны. Між тым. Мала хто з адэптаў імперскасці ўзгадваў пра тактыку “выпаленай зямлі” і трагедыю беларускіх бежанцаў, якіх царскія казакі гналі на Усход.

Палітолаг Сяргей Нікалюк звярнуў увагу на ідэалагічныя асновы расійскага неататалітарызму, якія аказваюць вялікі ўплыў на дзейнасць сучасных адэптаў заходнерусізму ў Беларусі.

Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 5Выступае палітолаг Сяргей Нікалюк
Доктар Ірына Цырул з Нацыянальнага ўніверсітэту ў Чарнаўцах (Украіна) распавяла прысутным пра наступствы канцэпцыі “рускага свету” для сучаснай Украіны. Як вядома, маніпуляцыя гістарычнымі фактамі стала, у тым ліку, выдатнай зброяй у ідэалагічнай вайне Масквы супраць Кіева. І гэты сумны досвед трэба ўлічваць і Беларусі.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 6Падчас выступлення доктара Ірыны Цырул з Украіны
Кандыдат культуразнаўства Ірына Шумская звярнула ўвагу на праблему знаходжання нашай краіны ў цывілізацыйным разломе. Беларусь і ў геапалітычным і ў культурным планах знаходзіцца паміж еўрапейскай (заходняй) і азіяцкай (усходняй) цывілізацыямі і гэта аказвае ўплыў на фарміраванне свядомасці жыхароў краіны.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 7Выступае культуролаг Ірына Шумская
Намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Стральцоў-Карвацкі распавёў пра канцэпцыю “Вялікай Літвы”, як адказ на ідэалогію заходнерусізму. Па яго меркаванню менавіта захаванне і развіццё традыцый ВКЛ можа станоўча паўплываць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці сучасных беларусаў.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 8
 Кіраўнік праекту “Belarus security blog” Андрэй Паротнікаў прааналізаваў дзейнасць у Беларусі розных парамілітарных фарміраванняў і лагераў па падрыхтоўке моладзі, якія маюць адкрытую прарасійскую і імперскую накіраванасць. Па меркаванню аналітыка, гэтыя структуры ўяўляюць рэальную пагрозу для беларускай дзяржавы.
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 9Выступае Андрэй Паротнікаў
Кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў у сваім выступе зрабіў экскурс у гісторыю вывучэння ідэй заходнерусізму ў Беларусі.
  Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 10
Гісторык Андрэй Кіштымаў прадставіў гісторыю даследавання тэорыі заходнерусізму ў Беларусі
Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 11Выступае Ігар Лялькоў
У сваю чаргу, айцец Лявон Акаловіч распавёў пра рэлігійны аспект прапаганды заходнерусізму ў нашай краіне. Нарэшце, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прааналізаваў прысутнасць ідэі заходнерусізму ў берарускіх СМІ.
  Беларускія даследчыкі абмеркавалі Выклікі рускага свету 12Выступае прадстаўнік беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Лявон Акаловіч

Па меркаванню ўдзельнікаў канферэнцыі нацыянальныя эліты краіны павінны дапамагаць дзяржаве ў фарміраванні годнага адказу на імперскую прапаганду і распаўсюджванне варожых для Беларусі ідэй заходнерусізму. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў.
http://www.istpravda.ru/