Vaclau LastouskiВацлаў Ластоўскі (1883-1938) – нарадзіўся 8 лістапада ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губерні. Скончыўшы пачатковую школу паступіў у Пецярбургскі інстытут, аднак давучыцца ў ім да канца, з-за матэрыяльных цяжкасцей, Ластоўскаму не давялося.

З 1906 года Вацлаў Ластоўскі жыве ў Вільні, дзе становіцца сябрам беларускае Сацыялістычнае Грамады. Пачынае супрацоўнічаць з газетай “Наша Ніва”, а ў 1909 годзе становіцца яе сакратаром. У 1910 выдае кнігу “Кароткая гісторыя Беларусі”, у якой упершыню спрабуе сістэматызаваць гістарычныя веды пра беларускі край.

У 1916-1917 гадох Вацлаў Ластоўскі рэдагаваў у Вільні грамадзка-палітычную і літаратурную газэту нацыянальна-дэмакратычнага кірунку «Гоман». Ён чынна працаваў у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, змагаючыся за нацыянальную самастойнасьць Бацькаўшчыны. Стаў адным з аўтараў «Мэмарандуму прадстаўнікоў Беларусі», які адстойваў права беларускага народу на нацыянальна-дзяржаўнае разьвіцьцё і які быў прадстаўлены ў 1916 годзе на міжнароднай канфэрэнцыі ў Лазане.

Ластоўскі быў адным з тых палітыкаў, што стаялі ля вытокаў абвешчанай 25 сакавіка 1918 году Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў сьнежні 1919-га ўзначаліў яе Раду міністраў.

У 1923 годзе Вацлаў Ластоўскі адыходзіць ад палітычнай дзейнасці, жыве на эміграцыі ў Коўне, займаецца рэдагаваннем часопісу “Крывіч”. У Коўне ён выпускае свае знакамітыя працы «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» і «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі».

У 1927 годзе, паверыўшы ў лібералізацыю Савецкай Беларусі, вяртаецца на радзіму, дзе некаторы час працуе дырэктарам дзяржаўнага музэю БССР. Ад 1928 года В.Ластоўскі неадменны сакратар і акадэмік АН БССР.

21 ліпеня 1930 году Ластоўскага арыштаўваюць па справе гэтак званага «Саюзу вызваленьня Беларусі» і праз дзесяць месяцаў турэмнага зьняволеньня, допытаў і катаваньняў высылаюць ў Саратаў. Там ён працуе загадчыкам адцзелу рэдкіх рукапісаў у бібліятэцы мясцовага ўнівэрсытэту. Але ў 1937-м яго зноў арыстоўваюць і прыгаворваюць да пакарання смерцю. 23 студзеня 1938 Вацлава Ластоўскага растрэльваюць.

http://jivebelarus.net/