Сёння, 24 жніўня  2015 года, сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага  арганізаввалі сустрэчу-сэмінар з прадстаўнікамі мясцовай супольнасці ў г. Стоўбцы. Гэта падзея адбылася ў доме-музэю краязнаўца Алеся Гутоўскага, ва ўтульнай і прыхільнай абстаноўцы.

Тэма сустрэчы: асновы арганізацыйнага развіцця, пабудова адвакацыйнай кампаніі па абароне грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні.

У рамках сустрэчы былі разгледжаны шэраг пытанняў, якія хвалююць мясцовую супольнасць і прапанаваны шляхі іх вырашэння. Сябры Таварыства дапамаглі скласьці  планы дзейнасці мясцовых актывістаў горада на паўгадавы тэрмін.

Таксама прайшоў працэс навучання мясцовых актывістаў элементам адвокасі-кампаніям.